Верталёт Ingenuity з пятай спробы пераляцеў на новае месца на паверхні Марса, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу NASA.

Палёт працягваўся 108 секунд. За гэты час апарат перамясціўся на 129 м у паўднёвым кірунку. Максімальная вышыня палёту склала 10 м.

Верталёт Ingenuity прыбыў на Марс разам з марсаходам Perseverance. Амерыканскі ровер высадзіўся ў кратары Езера ў лютым. Першы выпрабавальны палёт дрона на Марсе прайшоў 19 красавіка. Ingenuity стаў першым апаратам, які зрабіў гэта на іншай планеце.

Робат важыць каля 1,8 кг, яго распрацоўка абышлася ў $ 85 млн. У задачы верталёта ўваходзіць аэрафотаздымка мясцовасці. Асноўная праблема ў яго выкарыстанні — моцна разрэджаная атмасфера Марса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?