Крама «Еўраопт» у Смаргоні. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Smorgon.by

Крама «Еўраопт» у Смаргоні. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Smorgon.by

Пра гэта паразважаў вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка ў новым выпуску «Ток».

Уласнікаў «Еўраопту» Сяргея Літвіна і Уладзіміра Васільку ў 2003 годзе ледзь не затрымалі. Паводле высноў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, бізнэсоўцы мелі дачыненне да стварэння злачыннай арганізацыі і былі вінаватыя ў нясплатах мытных плацяжоў, кантрабандзе, адмыванні даходаў, нажытых злачынных шляхам.

Але яны з’ехалі за мяжу і з той пары не прыязджаюць у Беларусь. Пры гэтым ім дазволілі збудаваць самую вялікую гандлёвую сетку ўнутры краіны. Чым гэта можна патлумачыць?

Па словах Данейкі, для яго таксама такі феномен «Еўраопту» выглядае дзіўным. Эканаміст гаворыць, што не заўважаў ніякай сувязі гэтай гандлёвай сеткі з уладамі Беларусі. Пры гэтым ён звяртае ўвагу на тое, што «Еўраопт» нашмат наперадзе ў параўнанні з іншымі:

«Разрыў паміж імі і наступным канкурэнтам як мінімум у два разы. Гэта дзіўна. Звычайна ў краіне існуюць дзве паралельныя сеткі».

Эканаміст дапускае, што ўладам Беларусі «Еўраопт» выгадны сваёй гандлёвай палітыкай: «Яны накрылі самыя нізкія цэнавыя сегменты і ў прынцыпе вырашылі такую задачу розніцы, якая нармальна функцыянуе ў тых рэгіёнах, куды не ўсе ішлі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Чым беларускія прадпрымальнікі адрозніваюцца ад рускіх і ўкраінцаў

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

У якім бізнэсе беларусы найлепшыя? Меркаванне эканаміста Данейкі

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
10