Іван Церцель

Іван Церцель

«Гэта абсалютная хлусня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстаць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы», — гаворыцца ў заяве Кіеўскай адміністрацыі.

Каб засцерагчы хворых дзяцей, іх бацькоў і медыцынскі персанал, улады сталіцы зараз робяць усё магчымае, каб перавезці пацыентаў і медыкаў у іншыя медустановы Кіева.

«Горад звярнуўся да СБУ, Міністэрства аховы здароўя па дапамогу і праінфармаваў адносна захадаў, якія прымае для захавання жыцця і здароўя пацыентаў і персаналу бальніц», — гаворыцца ў экстраннай заяве.

Як даведалася «ВВС Украіна», гэтыя дзеянні ўладаў Кіева звязаныя з ускоснымі пагрозамі ўдару па кіеўскіх бальніцах кіраўніка КДБ Беларусі Івана Церцеля.

Гэтая заява прагучала на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. Там Церцель абяцаў супрацьдзейнічаць міфічным тэрарыстам з Украіны, і ў ходзе гэтага прагучала пагроза ў дачыненні да бальніц Кіева.

«Усе гэтыя людзі і іх планы нам вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем па законах ваеннага часу. Сярод тэрарыстаў ёсць забітыя і параненыя, іх напаткае пакаранне, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія бальніцы па адрасе Багатырская 30, 32, дзе схаваліся за спіны хворых дзяцей», — заявіў старшыня КДБ Беларусі.

Чытайце таксама:

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Церцель: Падлеткі вырабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
103