Стартавая застаўка Windows XP. Фота wikimedia.org

Стартавая застаўка Windows XP. Фота wikimedia.org

У Беларусі хочуць стварыць сваю аперацыйную сістэму, офісны пакет і вэб-браўзер. Пра гэта заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

«У цяперашніх умовах зацверджаныя напрамкі — стварэнне айчынных аперацыйнай сістэмы, сістэмы забеспячэння асяроддзя віртуалізацыі, комплексу офісных праграм і вэб-браўзера — выступаюць важнай задачай для забеспячэння стабільнай працы ўсіх уцягнутых у эканоміку арганізацый і якаснага жыцця для нашых грамадзян», — цытуе Шульгана Telegraf.

Канстанцін Шульган. Фота: БелТА

Канстанцін Шульган. Фота: БелТА

Па словах міністра, распрацоўка такіх праектаў неабходная для лічбавага суверэнітэту краіны. Беларускі аналаг Windows збіраюцца мадыфікаваць пад патрэбы эканомікі.

Урад ужо стварыў пералік пілотных праектаў, над якімі будуць працаваць беларускія распрацоўшчыкі. Аднак гэты пералік не канчатковы — Шульган паабяцаў хуткім часам расказаць пра іншыя амбіцыйныя праекты.

Тэрміны стварэння беларускай Windows не называюцца.

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
50
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1