фёдар поўны федор повный

Фёдар Поўны. Скрын перадачы «Скажинемолчи»

Протаіерэй Фёдар Поўны ў праграме «Скажинемолчи» на «Беларусь 1» нахвальваў Аляксандра Лукашэнку:

«Усім нам трэба вучыцца ў Аляксандра Рыгоравіча.

Тое, што ён кажа сёння, гэта часта як прароцтва. Мяне могуць папракнуць у нейкіх момантах, тым, што я цяпер кажу, але яго жыццёвы досвед, яго досвед як кіраўніка краіны — яго дар, гэтаму не навучышся. Гэта можна адчуваць.

А Гасподзь, бачачы шчырасць таго, што ён робіць, адкрывае яму яшчэ і тыя моманты, на якія сёння звяртаюць увагу многія, хто з ім камунікуе (я маю на ўвазе палітыкі), бо словы, сказаныя ім, гэта не проста папулісцкія фразы, гэта глыбіннае асэнсаванне тых працэсаў, якія адбываюцца ў свеце».

А кажучы пра сябе, згадаў выпадак у адным з пасольстваў некалькі гадоў таму, куды ён прыйшоў па візу.

«Мне прапанавалі пальчык пакласці на прыбор, каб счытаць адбітак пальца.

Перш, чым пакласці палец на гэты прыбор, я яго перахрысціў. І ўся сістэма хлоп — і выключылася. Яе перазапусцілі, сталі назіраць за мной. Я зноў зрабіў гэты знак. Другі раз адбылося тое самае. І калі перазагрузілі сістэму, кажуць: «Калі ласка, толькі не рабіце гэтага знаку».

Але палец ён не счытаў усё адно, неяк мне выдалі гэтую візу».

Цікава, што нядаўна пра «пасланага Беларусі з неба» Лукашэнку казала матушка Гаўрыіла.

«І вось Гасподзь пасылае нашай краіне чарговага Аляксандра Неўскага, які сапраўды бярэ стырно кіравання і міласцю божай так доўга кіруе нашай дзяржавай», — пераконвала яна ў інтэрв'ю ў Азаронка.

Чытайце таксама:

«Мне было балюча ад гэтага». Протаіерэй Лемяшонак прызнаў, што ў 2020 годзе прамаўляў няправільныя пропаведзі

Фёдар Поўны разгледзеў у канструктарах Lego пагрозу для дзяцей, бо арыентуюць на «іншакультурныя ўзоры»

Фёдара Поўнага выкарыстоўваюць да распальвання варожасці да Украіны: Брат прыкрывае нас шчытом

Клас
3
Панылы сорам
48
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19