Протаіерэй Андрэй Лемяшонак. Кадр з відэа

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак. Кадр з відэа

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак заявіў, што казаў няправільныя пропаведзі ў 2020 годзе.

«Мы ў царкве спрабуем сысці ад палітыкі. Я мітрапаліту пра гэта казаў, што калі пачаліся хваляванні 2020 года, я некалькі разоў казаў няправільныя пропаведзі. Мне Бог адкрыў, што я казаў няправільныя рэчы, палітычныя рэчы.  Мне было балюча ад гэтага. Больш я не рабіў так ніколі», — сказаў святар на сваёй чарговай духоўнай сустрэчы «Аўторак з бацюшкам» з прыхаджанамі, заўважыў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

У 2020-м айцец Лемяшонак выступіў за Лукашэнку, ён, напрыклад, сцвярджаў, што мірныя мітынгоўцы былі настолькі ўзброеныя, што было шмат ахвяр сярод сілавікоў ад іх нападаў.

У лістападзе протаіерэй, адказваючы на пытанне верніцы пра падзеі ў краіне, прачытаў цэлую лекцыю пра шкоду рэвалюцый. Паводле яго меркавання, амапаўцаў трэба пашкадаваць, а маці збітага імі хлопца павінна пакаяцца, бо «дрэнна выхавала сына».

Зрэшты «Хрысціянская візія» раіць не цешыць сябе ілюзіямі.

«Але не варта цешыць сябе і сягоння. Хоць ён прызнаўся, што Бог яму забараніў казаць пра палітыку, прама на гэтай жа сустрэчы ён працягнуў гэта рабіць з няменшай стараннасцю. Ён заявіў, што «моцныя гэтага свету» спецыяльна вынайшлі кавід-пандэмію, каб знішчыць праваслаўе. Цяпер з той жа мэтай яны арганізавалі вайну ва Украіне. Ён спакойна разважае, што раней думаў, што Пуцін прадаў Данбас, калі не абараняе яго. А вось цяпер робіць тое, што трэба», — зазначае тэлеграм-канал.

Чытайце таксама:

Протаіерэй Лемяшонак: Маці збітага АМАПам хлопца трэба пакаяцца, бо «дрэнна выхавала сына»

Са Свята-Елізавецінскага манастыра паступаюць сігналы пра каранавірус. Расказваем пра Андрэя Лемяшонка, які стварыў гэту імперыю

Святар Лемяшонак расказаў, чаму ён моліцца за расійскае войска

Протаіерэй Лемяшонак пахваліў Лукашэнку за падтрымку Расіі ў вайне і не толькі

Клас
1
Панылы сорам
35
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
35