Рэжысёр Жора Крыжоўнікаў і сцэнарыст Андрэй Залатароў распавялі, што «скончыць гэтую гісторыю інакш» яны вырашылі «ў раёне трэцяй серыі», піша «Медуза».

Жора Крыжоўнікаў. Фота: Wikimedia Commons

Жора Крыжоўнікаў. Фота: Wikimedia Commons

«Я вам не скажу, што гэта было лёгка зрабіць. Хто ведае, як уладкаваная кінаіндустрыя, той разумее, што прадзюсары не любяць марнаваць грошы. Мы з Андрэем перапісалі гэтыя серыі, прыйшлі, пераканалі, атрымалі дадатковае фінансаванне для таго, каб восьмая серыя была ярчэйшай, эмацыйнейшай, вастрэйшай, чым тое, што ў нас атрымалася раней», — заявіў Крыжоўнікаў.

У той жа час сёмы эпізод, па словах рэжысёра, змяніўся «крыху».

Таксама стваральнікі серыяла згадалі ўцечку, у выніку якой чарнавыя варыянты сёмай і восьмай серый патрапілі ў сеціва. «Мы вас заклікаем, сябры, лепш не глядзець, бо гэта чарнавік, гэта як есці негатовую страву».

Чытайце таксама:

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы 

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0