The Nio ES6 electric car at the Shanghai Motor Show in April 2023 Электромобиль Nio ES6 на Шанхайском автосалоне в апреле 2023 года Электрамабіль Nio ES6 на аўтасалоне ў Шанхаі ў красавіку 2023 года

Электрамабіль Nio ES6, які камплектуецца новымі паўцвердацельнымі акумулятарамі, на аўтасалоне ў Шанхаі ў красавіку 2023 года. Фота: AP Photo / Ng Han Guan

Як сцвярджае Bloomberg, цвердацельныя акумулятары могуць змяніць правілы гульні ў індустрыі электрамабіляў, бо яны дазваляюць выкарыстоўваць высакавольтныя катоды вялікай ёмістасці, якія забяспечваюць істотнае павышэнне ёмістасці і прадукцыйнасці акумулятараў.

Энергаёмістасць цвердацельнай батарэі большая, чым у літый-іоннай батарэі з вадкім растворам электраліту. Паколькі імавернасць выбуху ці ўзгарання адсутнічае, то няма неабходнасці ў ахоўных кампанентах, што дазваляе эканоміць месца. Батарэі могуць назапашваць у два разы больш энергіі ў параўнанні з літый-іоннымі, што прыводзіць да павелічэння іх магутнасці.

Нягледзячы на шматгадовыя распрацоўкі, так і не ўдалося вывесці цвердацельныя батарэі на рынак. Пры пакаёвай тэмпературы іонныя электраліты звычайна на некалькі парадкаў ніжэйшыя, чым вадкія электраліты. Гэта і ёсць адна з асноўных перашкод для камерцыялізацыі цвердацельных батарэй. Хоць канцэпцыя такіх батарэй існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, прагрэс пазначыўся толькі цяпер.

Сёння кітайскі вытворца паўцвердацелых элементаў WeLion пастаўляе свае батарэі для камплектацыі пазадарожніка Nio ES6. Гэта робіць яго адным з нямногіх вытворцаў акумулятараў наступнага пакалення ў свеце, якія распачалі масавую вытворчасць.

Аўтамабіль Nio з новымі батарэямі важыць усяго на 20 кілаграмаў больш, чым варыянт з класічнай батарэяй з вадкімі электралітамі, нягледзячы на істотную розніцу ў ёмістасці.

Варта адзначыць, што гэты акумулятарны блок вельмі дарагі, таму ўладальнікі Nio змогуць арандаваць акумулятарную батарэю магутнасцю 150 кВт⋅г з магчымасцю выкупу ў будучыні.

Запас ходу батарэі ў 1000 км выгадна адрозніваецца ад Lucid Air Dream Edition R (840 кіламетраў) і Tesla Model S (640 кіламетраў). Па словах адмыслоўцаў, шчыльнасць энергіі элемента складае 0,36 кВт⋅г/кг, што больш, чым меркаваныя 0,30 кВ⋅г/кг батарэі Tesla 4680.

WeLion выпусціла свае першыя элементы ў лістападзе 2022 года. Аноды ячэек графіта-крэмніевыя, катоды з высокім утрыманнем нікелю (80 працэнтаў і больш), электраліт паўцвердацельны. Кампанія не згадвае, ці патрабуюць акумулятары якой-небудзь спецыяльнай апрацоўкі, напрыклад, награвання, што ёсць стандартам для цвёрдых электралітаў.

Як адзначае аналітык Bloomberg Джыян Шы (Jiayan Shi), WeLion — не першая кампанія, якая паспяхова пастаўляе камерцыйныя паўцвердацельныя батарэі, але яе 0,36кВт⋅г/кг дасягнулі самай высокай шчыльнасці энергіі сярод існых камерцыйных акумулятараў для электрамабіляў. Аўтамабіль Nio мае стандартны памер акумулятарных батарэй, але WeLion атрымалася ўкласці больш энергіі ў той жа абʼём, і гэта поспех.

Паводле слоў Лі, тэхналогія выклікае цікавасць у шырокага кола аўтавытворцаў, у тым ліку Volkswagen, Ford Motor, Mercedes-Benz Group, Geely Automotive Holdings і кітайскага вытворцы бытавой электронікі Xiaomi.

Каб дасягнуць сваёй амбіцыйнай мэты ў продажы, WeLion плануе будаўніцтва чатырох заводаў у Кітаі. Апроч электрамабіляў, батарэі можна выкарыстоўваць для сістэм захоўвання энергіі і беспілотнікаў.

Паводле слоў аналітыкаў, малаімаверна, што батарэя WeLion зможа замяніць большасць літый-іонных батарэй у найбліжэйшай будучыні, улічваючы высокі кошт вытворчасці цвердацельных элементаў. Кампаніі, хутчэй за ўсё, давядзецца арыентавацца толькі на раскошныя аўтамабілі, бо ёй нялёгка зніжаць кошты.

Кампанія, магчыма, не зможа скараціць долю рынку гігантаў літый-іонных акумулятараў, якія спецыялізуюцца на недарагіх батарэях для больш танных электрамабіляў. Таму да 2025 года WeLion, напэўна, будзе займаць менш за 1% рынку, што не перашкаджае кампаніі планаваць павелічэнне выручкі да гэтага года ў 20 разоў.

Чытайце яшчэ:

Вялізнае радовішча фасфатаў у Нарвегіі можа цалкам змяніць індустрыю электрамабіляў

Toyota заяўляе, што яе электрамабілі наступнага пакалення будуць мець запас ходу 1000 км

Новая акумулятарная тэхналогія можа зрабіць электрасамалёты рэальнасцю

Клас
22
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?