Віктар Каліна ненадоўга прымкнуў да беларускай рэвалюцыі. Скрын відэа з ютуб-канала спевака

Віктар Каліна ненадоўга прымкнуў да беларускай рэвалюцыі. Скрын відэа з ютуб-канала спевака

У жніўні 2020 года прыхільнік баевікоў Данбаса Віктар Каліна нечакана выступіў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, асудзіў Аляксандра Лукашэнку і стаў фатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам.

Адзін з суседзяў Каліны па пасёлку Ярцава Смаленскай вобласці Расіі паспеў данесці на яго ў беларускі КДБ. Гэты ліст знайшоўся ў злітай Кіберпартызанамі базе зваротаў.

«У нашым раёне пражывае грамадзянін РБ Віктар Каліна, шансанье і спявак. На сваім ютуб-канале ён распаўсюджвае інфармацыю, шкодную і ганебную для ўлады ў Беларусі. Я сам народжаны пад Гомелем, і мне як афіцэру ў адстаўцы крыўдна, што КДБ РБ дапускае шкодніцкія выхадкі ў бок прэзідэнта і вышэйшых службовых асоб РБ.

Спадзяюся на аператыўнае і дакладнае рэагаванне Камітэта па маім паведамленні. Гонар маю», — напісаў у пачатку 2021 года сусед Каліны па пасёлку, які назваўся Іванам Леўчуком.

Летам 2021-га стала вядома, што Каліна зняў бел-чырвона-белы сцяг са сваёй сядзібы ў знак салідарнасці з Азаронкам.

«Мне паставілі адну з умоваў, каб мае канцэрты праходзілі ў Беларусі: прыбраць і не рэкламаваць бел-чырвона-белы сцяг, які ў мяне на флагштоку вісеў», — заявіў тады Каліна.

Спявак з пафасам патлумачыў, што зрабіў гэта не таму, што выканаў умову, а таму, што беларускія рэвалюцыянеры спробай «забойства» Азаронка дыскрэдытавалі ідэю.

Чытайце таксама:

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

«Лукашэнка і Шуневіч заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра што насамрэч пісала «Фрау А» ў КДБ?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3