Фота: Landspace

Фота: Landspace

Апарат Zhuque-2 кампаніі Landspace быў запушчаны ў сярэдзіне ліпеня з Цэнтра запуску Jiuquan у пустэльні Гобі. Кітайская ракета вышынёй 49,5 метра адкрыла, як сцвярджаецца, новую эру чысцейшага і бяспечнейшага ракетнага паліва, якое да таго ж больш прыстасавана для выкарыстання са шматразовымі ракетамі.

Гэта была ўжо другая спроба вывесці ракету на арбіту пасля няўдачы ў снежні 2022 года, калі былі знішчаныя 14 спадарожнікаў, што знаходзіліся на борце. На гэты раз Zhuque-2 выйшаў на арбіту без карыснай нагрузкі. Касмічныя сілы ЗША пацвердзілі, што апарат дасягнуў арбіты.

Gizmodo распавядае, што Zhuque-2 (што ў перакладзе азначае Пунсовая Птушка-2), абсталяваны газагенератарнымі рухавікамі, здольнымі ствараць 243 метрычныя тоны цягі. Ракета можа перавозіць карысныя нагрузкі вагой да 6 метрычных тон на нізкую калязямную арбіту або 4 метрычныя тоны на сінхронную з Сонцам арбіту.

Касмічная прамысловасць імкнецца выкарыстоўваць метан у якасці ракетнага паліва наступнага пакалення, паколькі яно лічыцца чысцейшым і бяспечнейшым, чым, напрыклад, вадкі вадарод, а таксама іншыя віды паліва, якія выкарыстоўваюцца цяпер. Але галоўнае, што на сёння гэта таксама самая танная альтэрнатыва, што робіць метан больш пажаданым для шматразовых ракет.

SpaceX таксама спадзяецца выкарыстоўваць вадкае метанавае паліва для сваіх ракет наступнага пакалення Starship, якія не змаглі дасягнуць арбіты падчас першага тэставага палёту ў красавіку. Іншая кампанія, Relativity Space, у сакавіку запусціла ракету Terran-1, якая працуе на метане, але з-за збою рухавіка ракета не змагла дасягнуць арбіты.

Кампанія Landspace абышла іншыя кампаніі ў гэтай гонцы. Дарэчы, кітайскі стартап спрабаваў запусціць трохступеньчатую ракету Zhuque-1, якая выкарыстоўвала цвёрдае паліва, яшчэ ў 2018 годзе. Zhuque-1 не змагла выйсці на арбіту, пасля чаго кампанія вырашыла перайсці на вадкі метан у якасці паліва.

Поспех Landspace стаў важнай вяхой для прыватнага касмічнага сектара Кітая, які імкліва развіваўся апошнія 10 гадоў пасля таго, як урад Кітая дазволіў інвеставаць у прыватныя касмічныя кампаніі замест таго, каб спрыяць далейшаму дамінаванню дзяржаўных прадпрыемстваў у гэтай сферы.

Чытайце таксама:

SpaceX з другой спробы запусціла ракету Starship, але радаваліся нядоўга

Кітай хоча запусціць на арбіту тысячы спадарожнікаў, каб канкураваць са Starlink Ілана Маска 

Будучыня вадародных аўтамабіляў у Еўропе пад сумненнем. У той жа час у Азіі продаж расце

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0