Фота: creativereview.co.uk
Мэта рэдызайну — надаць лагатыпу весялосці і зрабіць яго ўніверсальным для рынкаў па ўсім свеце, піша creativereview.co.uk.
У новым лога форма літар стала больш роўнай, але яны гэтак жа, як і раней, размешчаны ў шахматным парадку. Сіні колер працягвае іграць важную ролю ў дызайне, хоць адценне змянілася.
Аўтары лога натхняліся працамі бразільскага мастака Лукаса Вакамацу.
Лагатып будуць прымяняць для ўсіх тыпаў напою. Ён будзе выкарыстоўвацца ва ўсіх краінах, замяніўшы фірмовыя варыянты, характэрныя для розных рэгіёнаў.
У беларускім МТС расказалі, ці будуць мяняць лагатып следам за расіянамі