Тая самая манета. Фота: СК

Тая самая манета. Фота: СК

Двое вяскоўцаў пілі ў трэцяга знаёмага (усім «героям» ад 40 да 47 гадоў). Падчас гулянкі адзін з іх згадаў, што чацвёрты іх знаёмы чатыры гады таму ў лесе знайшоў дзве залатыя 10 рублёвыя манеты 1899 года Мікалая II (так званыя чырвонцы), піша СК.

Праз год пасля знаходкі той папрасіў аднаго з гэтых прыяцеляў прадаць адзін чырвонец, а той паспяхова яго згубіў. Ці засталася другая манета — вырашылі даведацца асабіста. Заадно і забраць рэліквію сабе, каб у наступным выгадна прадаць.

Мужчыны рушылі да таго самага аднавяскоўца. Гаспадар дома спакойна спаў і ні пра што не падазраваў.

@nashanivanews У Мядзельскім раёне здарыўся галівудскі трылер #беларусь #мядзель #мядель #epic #эпик #эпично #голливуд ♬ Epic Music(842228) - Pavel

Налётчыкі абвінавацілі яго ў нібыта крадзяжы металу і сталі патрабаваць кампенсацыю шкоды ў выглядзе перадачы апошняга чырвонца.

Гаспадар адмовіўся. У ход пайшлі кулакі і кій: некалькі разоў ударылі пацярпелага.

Такі метад не спрацаваў, яны ўзяліся за прас. Падключылі ў разетку і, прыкладваючы да грудзей, жывата і твару ахвяры, патрабавалі расказаць, дзе знаходзіцца рэліквія.

Аднак і такім спосабам ім не ўдалося дамагчыся жаданага.

Нягледзячы на зверскія катаванні, мужчына мужна трымаўся і нічога не расказаў.

Праз некалькі дзён апёкі яго ўбачылі вяскоўцы, і выклікалі хуткую. Медыкам мужчына распавёў пра здарэнне, а тыя паведамілі ў міліцыю.

Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламыснікаў. Цяпер ім пагражае да 15 гадоў турмы.

Клас
5
Панылы сорам
38
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
4