gomel.mchs.gov.by
У другой палове дня да ратавальнікаў звярнуліся мясцовыя жыхары. Яны распавялі, што на трэцім паверсе ў аконным праёме захрасла маленькае чорнае кацяня. Яно гучна мяўкала, паведамляюць «Моцныя навіны».
Датэлефанавацца да гаспадароў кацяняці не ўдалося. Мабыць, іх не было дома. Тады жыхары вырашылі папрасіць дапамогі ў ратавальнікаў. Тыя адгукнуліся.
На месца здарэння яны прыехалі з «трохкаленнай» лесвіцай, падняліся на трэці паверх і дасталі жывёліну.
У МНС распавялі, што з кацянём усё добра.
0
0
0
0
0
0