Фота: прэс-служба МУС

Фота: прэс-служба МУС

Раніцай 20 красавіка ў Зэльве ва ўласным доме знойдзены целы 46-гадовага мужчыны і яго 83-гадовай маці без відавочных прыкмет гвалтоўнай смерці. Таксама падчас агляду жылля ўстаноўлена знікненне сейфа і мабільнага тэлефона, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Аператыўнікі высветлілі, што да крадзяжу датычны 28-гадовы мясцовы жыхар. З яго слоў, ён прыйшоў дадому да знаёмага пазычыць грошай, аднак знайшоў яго і маці мёртвымі. Тады малады чалавек забраў з сабой сейф і мабільны тэлефон.

Дома ён узламаў металічную скрыню, у якой знаходзілася 20 тысяч рублёў і дзве тысячы даляраў. Каля паловы гэтай сумы патраціў на азартныя гульні, паездкі на таксі, алкаголь і раздачу даўгоў, астатняе ў яго забралі.

Першапачаткова сваю віну ў забойстве малады чалавек адмаўляў. Аднак потым яго дачыненне да злачынства ўдалося ўстанавіць.

Чытайце таксама:

У Фаніпалі мужчына пайшоў на прагулку з пяцігадовым сынам, а вярнуўся адзін

У Маладзечне пажылая пара жорстка забіла зяця малатком. Цешча паспела збегчы з краіны

У Гродне ў доме знойдзены мёртвымі муж і жонка

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
10