27 кастрычніка ў адным з тэлеграм-каналаў невядомыя размясцілі фатаграфію і асабістыя звесткі начальніка Рагачоўскага РАУС. Пост пракаментавалі некалькі чалавек.
Асобы датычных да інцыдэнту высвятляюць, паведамілі ў Следчым камітэце. Завялі крымінальную справу па артыкуле 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да трох гадоў турмы.
0
0
0
0
0
0