Фота Надзеі Бужан
Сінгапурскія аналітыкі прадказалі дату заканчэння ўспышкі каранавіруса ў свеце, і ў Беларусі ў прыватнасці. Пра гэта гаворыцца ў заяве Сінгапурскага ўніверсітэта тэхналогіі і дызайну (SUTD).
Паводле экспертаў, да 7 ліпеня ўспышка каранавіруса ў Беларусі будзе скончана і новых выпадкаў заражэння не павінна быць (раней называлася дата 14 жніўня). Названая аналітыкамі дата заснаваная на аналізе наяўных звестак статыстыкі па захварэлых на COVID-19 у кожнай краіне.
Паводле свежага разліку, у Беларусі на 20 мая будзе выяўлена 97% ад агульнай колькасці заражаных, на 29 мая — 99%, а 7 ліпеня 100% (апошні выпадак), як і ва Украіне.
Таксама аналітыкі сцвярджаюць, што ў Аўстрыі пандэмія завершыцца 14 чэрвеня, Грэцыі — 12 ліпеня, Расіі — 19 жніўня, Італіі — 17 ліпеня, ЗША — 5 верасня, Швецыі — 17 кастрычніка.
Канчаткова ж у свеце пандэмія завершыцца 27 лістапада (раней называлася 9 снежня).