Сёння вечарам у Гомелі на скрыжаванні Савецкай і Кожара здарылася ДТЗ. Удзельнікамі аварыі сталі два легкавікі і тралейбус.
Як паведамляе Telegram-канал Грамадства Гомель, у выніку ДТЗ машыну адкінула ў слуп. З-за ўдару той упаў на тралейбус, а пашкоджаны аўтамабіль заціснуўся паміж слупам і грамадскім транспартам.
Ёсць пацярпелыя.
Падрабязнасці высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0