Жанчына ў Хоцімску пашкодзіла пярэднія дзверы, капот і правае пярэдняе крыло ў чужым аўтамабілі. Як паведамілі ў абласным упраўленні дэпартамента аховы МУС, пры спробе збегчы яе праз пяць хвілін затрымалі мясцовыя сілавікі.

Познім вечарам нарад групы затрымання знаходзіўся на маршруце патрулявання ў Хоцімску. Пачуўшы з двара крыкі, праваахоўнікі накіраваліся туды. Да іх звярнуўся мужчына і распавёў, што некалькі хвілін таму невядомая яму жанчына нагой пашкодзіла яго машыну «Мазда».

Па прыкметах недалёка ад месца здарэння — каля кафэ — падазраваную затрымалі. 27-гадовая правапарушальніца з'яўляецца грамадзянкай Расіі. Супраць яе распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?