Джон Рональд Руэл Толкін пакрысе абеларушваецца. Гэта пераклад ужо трэцяй кнігі ўраджэнца Паўднёвай Афрыкі, стваральніка Оксфардзкага слоўніка англійскай мовы.
Усьлед за першым томам, «Зьвяз Пярсьцёнка», што выйшаў таксама сёлета, Дзьмiтры Магiлеўцаў i Крысьцiна Курчанкова гэтымі днямі выдалі «Дзьве Вежы» — другую частку самай чытанай фэнтэзійнай сагі ў сьвеце, «Уладар Пярсьцёнкаў».
Джон Рональд Руэл Толкін пакрысе абеларушваецца.
Разам ужо выйшлі тры кнігі князя фэнтэзі: «Хобіт», «Зьвяз Пярсьцёнка» і «Дзьве вежы».
«Дзьве Вежы» можна набыць на ўправе БНФ, сайтах knihi.net i oz.by.
***
Толкін Дж. Р. Р. Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы. Пер. з анг. Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай. — Менск, 2008. — 354 с. Другая кніга знакамітай трылёгіі.