У Зэльве школьны конь Юлій праваліўся ў яму. Ратавальнікі яго выцягнулі за 20 хвілін ФОТА, ВІДЭА
Здарэнне адбылося 7 красавіка. У 16:10 у МНС звярнуўся дырэктар санаторнай школы-інтэрната, Ён расказаў, што іх конь Юлій падчас правядзення гаспадарчых работ праваліўся заднімі нагамі ў яму і самастойна выбрацца не можа.
Выратаванне жывёл не ўваходзіць у абавязкі падраздзяленняў МНС, але ратавальнікі вырашылі дапамагчы і накіраваліся на вуліцу Вакзальную.
Байцы МНС пры дапамозе пажарных рукавоў і аўталесвіцы падчапілі Юлія за жывот і павольна паднялі.
Выратавальная аперацыя доўжылася каля дваццаці хвілін.