Выдавецтва Рамана Цымберава запрашае на прэзентацыю новай кнігі Міхаіла Марціновіча «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага».
Гэта першае ў гісторыі беларускага кнігавыдання комплекснае даследаванне біяграфій вялікіх княгінь ад узнікнення ВКЛ да канца эпохі Гедымінавічаў. Барбара Радзівіл, Марта, Бірута, Ганна, Бона Сфорца, Кацярына і Эльжбета Габсбург — пра лёс гэтых і многіх іншых знакамітых постацей (разам 16 асоб) айчыннай гісторыі апавядаецца на старонках кнігі.
«Вялікія княгіні ВКЛ» — першае выданне ў новай кніжнай серыі «Вялікае Княства Літоўскае», прысвечанай найбольш цікаваму перыяду беларускай гісторыі.
Прэзентацыя адбудзецца 23 снежня у 17.00 у кнігарні «Акадэмічная кніга» (праспект Незалежнасці, 72).
0
0
0
0
0
0