27 кастрычніка, раніцай у Астравецкім раёне адбылося ДТЗ. У выніку загінуў пасажыр легкавога аўтамабіля, а кіроўца не траўмаваўся.

Напярэдадні кампанія мужчын піла спіртныя напоі ў горадзе Астравец. Пасля распівання селі ў аўтамабіль і павезлі знаёмага ў суседні пасёлак Гудагай, знаходзячыся пры гэтым у стане ап’янення.

Каля 5-й раніцы ўжо ўдваіх вярталіся назад у горад па аўтадарозе Р-48. 39-гадовы кіроўца на прамым участку дарогі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся. 

У салоне знаходзіўся 31-гадовы пасажыр, які памёр на месцы.

Кіроўца ад шпіталізацыі адмовіўся, бо сур’ёзных траўмаў не атрымаў. Дарэчы, мужчыны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а кіроўца яшчэ і кіраваў аўтамабілем у стане ап’янення.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?