Сталічным праваахоўнікам паступіла інфармацыя, што мінчук займаецца продажам наркатычных сродкаў. Аператыўнікі выехалі на кватэру мужчыны, паведамляе сталічная міліцыя.
У яго кватэры знайшлі і канфіскавалі спрэсаванае рэчыва карычневага колеру — гашыш вагой 55 грамаў, электронныя вагі, прыстасаванне для курэння і некалькі скруткаў. Акрамя таго, у мінчука знайшлі рэвальвер. Пісталет адправілі на балістычную экспертызу.
Пасля ўдалося затрымаць пакупніка наркотыку. У момант затрымання ў яго з сабой было 1,1 грама аналагічнага рэчыва.
Паведамляецца, што абодва фігуранты не працавалі. Збытчык наркотыку раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж транспартнага сродку. Праваахоўнікі мяркуюць, што ў мужчыны маглі быць яшчэ пакупнікі.
0
0
0
0
0
0