26 кастрычніка каля 13.55 супрацоўнікі ДАІ ў адной з вёсак Лідскага раёна заўважылі падазроны аўтамабіль Volkswagen Transporter. У ходзе яго спынення і наступнай праверкі ўстаноўлена, што ў 58-гадовага кіроўцы дакументаў пры сабе не было. Таксама ад яго быў пах алкаголю. Мужчыну было прапанавана праехаць для далейшага агляду, паведамляе СК

Падчас руху супрацоўнікаў ДАІ «падрэзаў» аўтамабіль Audi, якім кіраваў 23-гадовага сына кіроўцы Volkswagen. Заступіўшы дарогу, ён спрабаваў перашкодзіць даставіць бацьку на агляд, а затым паехаў і здзейсніў наезд на аднаго з супрацоўнікаў ДАІ. Таму нанесены цялесныя пашкоджанні.

З месца здарэння хлопец уцёк, аднак неўзабаве быў затрыманы.

Лідскім раённым аддзелам СК у дачыненні да 23-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0