паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
На працягу двух апошніх дзён у Беларусі назіраецца ўстойлівы пераход тэмпературы праз нуль, што сведчыць аб зімовым характары надвор’я. У дзённы час у многіх раёнах рэспублікі захоўваецца слабаадмоўная тэмпература, вышыня снежнага покрыва складае 1–11 см. У рэкардсменах Орша, дзе вышыня снегу дасягае 11 см.
У бліжэйшыя суткі, 23 снежня, умовы надвор’я не зменяцца.У цэлым па Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў
Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 2 градусаў па паўночным усходзе да мінус 10 градусаў па захадзе краіны.Удзень чакаецца 1–6 градусаў марозу.
У выхадныя дні надвор’е пачне мяняцца. З Заходняй Еўропы да Беларусі набліжаецца атмасферны фронт, які паступова аслабіць маразы. У суботу, 24 снежня, уначы па захадзе, а ўдзень у цэнтральных раёнах рэспублікі чакаецца снег, мокры снег, у дзённы час у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях магчымы дождж, слабы галалёд.
Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе краіны.Удзень прагназуецца ад плюс 2 градусаў па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да мінус 5 градусаў на ўсходзе Магілёўскай вобласці.
У ноч на кРаство, 25 снежня, уплыў франтальнага раздзелу пашырыцца на большую частку тэрыторыі краіны. Тэмпература паветра наблізіцца да нулявой адзнакі. Уначы прагназуецца слабаадмоўная тэмпература, удзень — слабададатная. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу, па захадзе снег будзе чаргавацца з дажджом. Нягледзячы на такую тэмпературу, снежнае покрыва яшчэ захаваецца ў многіх раёнах краіны.
Пачынаючы з панядзелка, 26 снежня, калі Беларусь трапіць у цёплую частку атлантычнага цыклону,
тэмпература паветра, асабліва ўдзень, павысіцца да плюс 6 градусаў, а па поўдні краіны — да плюс 8 градусаў.Снежнае покрыва растане. Часам будзе ісці дождж, узмоцніцца
У другой палове тыдня паветраныя масы стануць паступаць з паўночнага захаду Еўропы, са Скандынаўскага паўвострава, стане прыкметна халадней. Месцамі пройдзе снег, мокры снег. Тэмпература паветра ў сераду і чацвер на працягу сутак складзе мінус 3 — плюс 3 градусы.