19:35Акцыя так і не пачалася. Удзельнікі сышлі з плошчы. Засталіся журналісты і міліцыя.
19:10З былых палітвязняў на плошчу прыйшоў Васіль Парфянкоў. Прыйшлі таксама адзін з лідараў прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў і былы міліцыянт Мікалай Казлоў, які ў 2008 годзе агучыў факты фальсіфікацыяў на парламенцкіх выбарах.
19:05На плошчы заўважаны нядаўна прызначаны начальнік сталічнай міліцыі Аляксандар Барсукоў і ягоны намеснік Ігар Яўсееў.
18:55На вуліцы Энгельса шмат супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным, 2 мікрааўтобусы і аўтобус без нумарных знакаў, за Палацам рэспублікі — 2 аўтазакі. Начальнік Цэнтральнага РУУС Віктар Радзевіч папярэдзіў журналістаў, каб усе абазначылі сябе бэджамі. Шмат людзей у цывільным каля трыбуны і на трыбуне на другім баку праспэкту, дзе ўчора былі ўдзельнікі акцыі.
* * *
Некалькі дзён запар актывісты грамадскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» ладзяць на Кастрычніцкай плошчы Мінска несанкцыянаваныя акцыі за вызваленне палітвязняў. Супрацоўнікі сілавых структураў затрымліваюць удзельнікаў гэтых акцый.
Суды караюць іх арыштамі ад 7 да 15 сутак альбо буйнымі штрафамі.
0
0
0
0
0
0