Буйныя прамысловыя цэнтры Беларусі — Бабруйск і Жлобін — звяжа новая аўтадарога першай катэгорыі з чатырма палосамі руху. Пра гэта паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый — дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» Анатоль Лыцін.
На ўчастак дарогі ад Бабруйска да Жлобіна ўжо распрацавана
Для фінансавання гэтага праекта могуць быць прыцягнутыя льготны кітайскі крэдыт або крэдыт Еўразійскага банка.
Плануецца прыцягнуць крэдыт да $300 мільёнаў. Беларускі бок разлічвае, што рашэнне па гэтым участку будзе прынята ў першай палове наступнага года, каб у чацвёртым квартале ўжо пачаць падрыхтоўчыя работы ў межах праекта. «Гэты ўчастак дарогі праходзіць цераз мноства населеных пунктаў, там шмат месцаў, дзе абмежавана хуткасць, таму дарогу плануецца правесці па новым напрамку. Гэта будзе дарога першай катэгорыі з чатырма палосамі руху», — сказаў дырэктар «Белаўтадара».