У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі палітвязняў, што прайшла вечарам 25 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Суд арыштаваў Алега Рахоўскага і Аляксандра Салдаценку на 7 сутак, былога палітвязня Сяргея Казакова — на 10 сутак.
Людзі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў, перашкаджалі журналістам: яны забаранялі фатаграфаваць, рабіць відэа- і аўдыёзапісы. Людзі ў цывільным тлумачылі свае дзеянні загадам суддзяў.
0
0
0
0
0
0