Такія вынікі дало даследаванне амерыканскіх анколагаў. Вынікі даследавання публікуе Journal of Clinical Oncology.
Даследнікі правялі біяпсію пухлін 270 пацыентаў і прыйшлі да высновы, што з 1984 па 1994 гады колькасць выпадкаў раку горла, выкліканых папіломай, вырасла з 16% да 72%. Калі тэндэнцыя росту колькасці выпадкаў захаваецца, то да 2020 года колькасць выпадкаў выкліканага папіломай раку горла сярод мужчын перавысіць лік выпадкаў раку шыйкі маткі ў жанчын, справакаваных тым самым вірусам.
Носьбітамі вірусу генітальнай папіломы з'яўляюцца прыкладна 1—10% насельніцтва развітых краін.У большасці выпадкаў вірус ніяк сябе не выяўляе, імунная сістэма чалавека мацнейшая за яго. Таму большасць людзей не адчувае яго і не лечыць. Тым не менш, наступствы яго сур'ёзныя. Дактары з універсітэта Агаё сцвярджаюць, што
асноўнай групай рызыкі з'яўляюцца сэксуальна актыўныя мужчыны ва ўзросце ад 30 гадоў. У жанчын вірус папіломы выклікае рак горла нашмат радзей.Лекары не разумеюць прычын такой розніцы.
Даследнікі ўстанавілі: у таго, хто за жыццё займаўся аральным сэксам з шасцю і больш партнёрамі, верагоднасць развіцця анкалогіі горла ў 8 разоў вышэйшая, чым у таго, хто ніколі не практыкаваў аральнага сэксу.
Упершыню сувязь паміж вірусам папіломай і ракам выявілі ў 2005 годзе шведскія медыкі.Яны ўстанавілі, што ў людзей, хворых на рак горла, вірус папіломы выяўляецца ў арганізме ў 36 разоў часцей.
Сямейная вернасць і мінімізацыя дашлюбнага сэксу апраўдваюць сябе.
* * *
З беларускай Вікіпедыі:
Аральны сэкс (ад лац. os, oris — «рот»)— плоцевы акт, у якім полавае ўзбуджэнне і/або задавальненне дасягаюцца ласкамі палавых органаў партнёру ротам або языком.
Заняткі аральным сэксам небяспечныя пры любых запаленчых працэсах у роце і дыхальных шляхах. У выніку аральнага сэксу магчымая перадача інфекцыйных захворваньняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі. Пры аральным сэксе перадаюцца, у прыватнасці: пранцы, гепатыт, герпес.