Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, 23 верасня з розніцай у гадзіну гомельскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску «Новая Гута» знайшлі і канфіскавалі два газавыя пісталеты і восем маркіраваных патронаў. Правезці іх праз мяжу з Украінай спрабавалі грамадзяне Расіі, якія заявілі, што не ведалі пра забарону правозу гэтага віду тавару.

24 верасня памежнікі сумесна з супрацоўнікам службы авіяцыйнай бяспекі знайшлі траўматычны пісталет з патронамі ў пункце пропуску ў аэрапорце Мінск-1. Зброя знаходзілася ў асабістых рэчах ізноў жа грамадзяніна Расіі, і на яго былі адпаведныя дакументы. Аднак нават пры іх наяўнасці ўвозіць у Беларусь любыя сродкі спецабароны забаронена. Траўматычны пісталет перададзены супрацоўнікам транспартнай міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?