Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч адгукнуўся на «маўклівыя» акцыі пратэста. Патрыярх беларускай паэзіі, як заўсёды, вельмі эмацыянальна і ў той жа час вельмі дакладна перадаў настрой сённяшняй рэчаіснасці.
Дзве страфы пра
I.
- Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!
II.
- О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.
0
0
0
0
0
0