Абвяржэнне з’явілася на блогу «Microsoft для прэсы».
«Сёння ў сродках масавай інфармацыі было апублікавана паведамленне, у якім гаварылася аб магчымай перадачы карпарацыяй Microsoft спецслужбам Расійскай Федэрацыі шыфравальных алгарытмаў, якія выкарыстоўваюць у Skype. Гэтая інфармацыя заснавана на няправільным тлумачэнні слоў прэзідэнта Microsoft у Расеі Мікалая Пранішнікава і не адпавядае рэчаіснасці.
У сваім выступе на
У выступе Мікалая Пранішнікава наогул не згадваліся алгарытмы шыфравання.
Журналістам, якія рыхтавалі інфармацыю, быў няслушна вытлумачаны тэрмін „зыходныя коды“. Між тым, гаворка ідзе пра зусім розныя паняцці. Як вядома, зыходны код — праграмная аснова прадукту, у той час як алгарытм шыфравання — спосаб абароны інфармацыі.
Калі ж гаворка ідзе аб абароне прыватнай інфармацыі, то яе абарона з’яўляецца асноўным прыярытэтам кампаніі, ніякая цэнзура ці маніторынг гэтай інфармацыі не прадугледжаны.У адпаведнасці з законамі любой краіны, у якіх працуе сэрвіс, уключаючы Расію, кампанія прадастаўляе патрабаваную прыватную інфармацыю па запыце праваахоўных органаў пры наяўнасці адпаведнага рашэння суда», — гаворыцца ў паведамленні на блогу.
Калі зыходныя коды Skype патрапяць у ФСБ, гэта стане завяршэннем шматгадовага супрацьстаяння расійскіх спецслужбаў з адміністрацыяй сэрвісу. Зыходнікі дазволілі б спецыялістам ФСБ правесці аўдыт праграмы на прадмет выяўлення «дзюр», у тым ліку для праслухоўкі.
Расійская дзяржава даўно патрабавала адкрыць зыходнікі Skype. Але амерыканская штаб-кватэра Skype да продажу кампаніі Microsoft заўсёды супраціўлялася гэтым спробам.
У заходніх кампаній ёсць вопыт супрацьстаяння спробам спецслужбаў атрымаць дадзеныя аб кліентах, якія выходзяць за рамкі расследаваных крымінальных спраў. На Захадзе абмежаваць «слівы» можа пагроза публічнага скандалу і мільённых штрафаў, у дыктатарскіх краінах такіх інструментаў няма. Калі на Захадзе спецслужбы атрымліваюць доступ да прыватных звестак для атрымання інфармацыі пра злачынствы, дыктатарскія рэжымы спрабуюць выкарыстоўваць новыя тэхналогіі для татальнага сачэння за грамадзянамі.