20 красавіка ў Маскве пройдзе рабочая сустрэча намеснікаў вышэйшых адміністрацыйна-службовых асоб Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, удзел у мерапрыемстве возьмуць намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС Мікалай Зайчанка, намеснік генеральнага сакратара АДКБ Ара Бадалян, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Тактасын Бузубаеў і намеснік генеральнага сакратара ШАС Міхаіл Канароўскі.
Плануецца, што яны разгледзяць пытанні аб падрыхтоўцы сустрэчы вышэйшых адміністрацыйна-службовых асоб ЕўрАзЭС, АДКБ, СНД і ШАС, якую запланавана правесці сёлета. У прыватнасці, абмяркоўвацца будуць час і месца правядзення сустрэчы, праект яе парадку дня і форма выніковага дакумента.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ