Віктар Статкевічпа-ранейшаму жыве ў самоце ў сваёй баранавіцкай кватэры і штодня чакае новых лістоў ад сына.
Напрыканцы сакавіка Віктар Паўлавіч з’язджаў ва Украіну да старэйшага сына Аляксандра. Але з’ехаў не канчаткова, як паведамлялі некаторыя беларускія СМІ, а дзеля таго, каб ажаніць унука Андрэя.
«Пра тое, што я нібыта пераехаў жыць да сына Аляксандра ва Украіну, я ўпершыню даведаўся ад самаго Сашы, а ён прачытаў гэта дзесьці ў Інтэрнеце, — распавеў Віктар Паўлавіч мясцовай газеце
Як я магу з’ехаць адтуль, дзе мой другі сын у бядзе, дзе я выліў ужо столькі слёз, што ўсе крыўдзіцелі ўжо патапіліся б у іх, каб толькі маглі…»
Унукава вяселле, па словах Віктара Паўлавіча, было шыкоўнае. Андрэй узяў сабе за жонку
Каця — доктар навук, разам з мужам яна працуе у кампаніі «Аўдзі». Аня — хатняя гаспадыня, яна выхоўвае маленькага сына Лёню, а яе муж займаецца бізнесам.
Па словах Віктара Паўлавіча, абедзве дачкі Міколы Статкевіча сёння жывуць у дастатку, але ўсё адно сумуюць па радзіме. Хаця і не разумеюць яе апошніх палітычных падзей…
«Мае родныя як ва Украіне, так і ў Германіі не могуць зразумець тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — кажа Віктар Статкевіч. — Яны не вераць ні адзінаму слову, што кажуць на БТ, і здзіўляюцца ўсім гэтым,
Калі Віктар Паўлавіч колькі дзён таму вярнуўся з Украіны, у паштовай скрыні яго чакаў чарговы турэмны ліст ад сына Міколы, а таксама ліст салідарнасці ад міністра замежных справаў Славаччыны Мікулаша Дзурынды.
Ліст ад Міколы Статкевіча датаваны 28 сакавіка. У лісце да бацькі Мікола просіць пераказваць віншаванні пляменніку і яго нявесце. Мікола паведамляе таксама, што атрымаў некалькі лістоў ад дачок, і кажа пра важнасць для яго ў такую хвіліну падтрымкі ад дзяцей.
«І як мне можна кудысьці з’ехаць адсюль, калі сюды прыходзяць лісты ад майго сына?.. Калі неўзабаве тут яго будуць судзіць? — рытарычна пытаецца Віктар Паўлавіч. — Я баюся, што ўжо не дачакаюся свайго Міколы на волі. Дык хачу сустрэцца з ім хаця б на судзе».