Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пакуль не называе прозвішчы падазроных ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Паводле яго слоў,
Нагадаем, паводле звестак на 14 красавіка, па падазрэнні ва ўчыненні тэракта затрымана пяць чалавек, у дачыненні да двух з іх была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Прозвішчы падазроных ужо з’явіліся ў інтэрнэце. Паводле версіі выдання Life News, нібыта гэта ўраджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў, Улад Кавалёў і Мядзведзеў.
У Генеральнай пракуратуры Беларусі, якая расследуе справу аб тэракце ў метро, гэтую інфармацыю не каментуюць.