У Барысаве ноччу 4 красавіка ў міліцыю патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак гарадскога Дома культуры замініраваны.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, сапёры і супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі на месца, эвакуявалі з размешчаных у будынку начнога клуба і кафэ прыкладна 500 наведнікаў.

Падчас агляду памяшканняў ніякіх выбухованебяспечных прадметаў знойдзена не было. Распачата справа на падставе ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы). «Тэлефонны тэрарыст» адшукваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?