«Нашай Ніве» стала вядома пра вызваленне бізнэсмена Васіля Варфаламеева, саўладальніка «Гіпа», «Белмаркета», «Эліз» і іншых кампаній.

Умовы, на якіх бізнэсмен апынуўся на свабодзе, пакуль не называюцца.

Варфаламеева арыштавалі ў лютым 2024 года. Ён правёў у СІЗА каля трох месяцаў.

Сур'ёзныя праблемы ў «Гіпа» ўзніклі ў 2023 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка абураўся стотысячным заробкам топ-менеджара гэтай сеткі.

Па словах кіраўніка Дзяржкантролю Васіля Герасімава, генеральны дырэктар «Гіпа», які знаходзіцца за мяжой, — у сярэднім зарабляў 258 тысяч рублёў на месяц. Гэта каля $100 тысяч.

Сетка «Гіпа» — 29 крамаў па ўсёй Беларусі, 23 з якіх сканцэнтраваны ў Мінску і яго ваколіцах.

Чытайце таксама:

ДзяржСМІ апублікавалі памер заробкаў кіраўнікоў прыватных гандлёвых сетак і іх работнікаў

Лукашэнка зноў пагражае ўласнікам гандлёвых сетак. Прычынай стала легальная схема аптымізацыі падаткаў у «Гіпа» 

Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
19