Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931) — вядомы беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Пасля рэвалюцыі 1917 года ён прадстаўляў леварадыкальную плынь беларускага нацыянальнага руху, якая пайшла на супрацоўніцтва з камуністамі.
У 1920-я гады Ігнатоўскі займаў у БССР пасады наркама земляробства, наркама асветы, прэзідэнта Інстытута беларускай культуры, а пасля стаў першым прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук.
Таксама Ігнатоўскі стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, ягоны «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» вытрымаў некалькі выданняў у 1920-я, а перавыдадзены ў пачатку 1990-х таксама аказаў значны ўплыў на фармаванне нацыянальнай свядомасці новага пакалення беларусаў.
У 1930 годзе, калі супраць беларускага руху ў БССР пачаліся рэпрэсіі ў рамках сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі», Ігнатоўскага адхілілі ад кіравання Акадэміяй навук і выклікалі на допыты ў АГПУ. Пасля аднаго з іх 4 лютага 1931 года ён застрэліўся.
Чытайце таксама:
Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам
«Экстрэмісцкую літаратуру» складаем асобна». У бібліятэках рыхтуюцца да адкрыцця спецхранаў