Скрыншот відэа: Onliner

Скрыншот відэа: Onliner

У доме нумар 74 па вуліцы Альшэўскага ў Мінску прарвала трубу. У выніку былі затоплены каля дзясятка кватэр на ніжніх паверхах, піша Onliner.

Відавочцы расказваюць, што аварыйная служба доўга не магла трапіць у падвал, каб перакрыць ваду:

«Выклікалі МНС і міліцыю. Уваход у падвал прыйшлося выкрываць балгаркай. Адбывалася гэта ўсё дастаткова доўга, і пакуль ратавальнікі разбіраліся з замком на дзвярах падвала, людзі з пацярпелых кватэр вычэрпвалі ваду каўшамі і рондалямі, выліваючы ў ванны».

Супрацоўнікі службы 115 распавялі, што лопнула труба ЖЭСа. Па іх словах, гаспадары кватэры, адкуль пачаўся патоп, не вінаватыя. У гэтай кватэры пражывае пажылая пара — мужчына і жанчына 70 гадоў.

Чытайце таксама:

Чэмпіёнку свету па бегу з перашкодамі выгналі са школьнага стадыёна ў Калодзішчах

Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы

У памочніка Лукашэнкі па агульных пытаннях знайшлі тры кватэры ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
3