Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін перад падпісаннем пагаднення заявіў, што сумесная вытворчасць самалёта дапаможа паглыбіць інтэграцыю Беларусі і Расіі, паведамілі «РИА Новости».
Пра стварэнне сумеснага самалёта «Асвея» загаварылі ў лютым. Тады паведамлялася, што тэхналагічны працэс распрацоўкі самалёта пачаўся на беларускіх і расійскіх прадпрыемствах. Мяркуецца, што двухматорны шматмэтавы борт на 19 пасадачных месцаў будзе вырабляцца з нуля ў Беларусі.
Паводле планаў, да 2026 года плануецца выпусціць два самалёты, да 2030-га — 85-100 самалётаў. Камерцыйную эксплуатацыю бартоў збіраюцца пачаць у 2028 годзе.
Чытайце таксама:
Пасол Дзмітрый Круты прапануе караць прадпрыемствы, якія недастаткова экспартуюць у Расію
Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй