Фота: gomel.ritual.by
Стукачоўскія могілкі плануюць істотна павялічыць. Паводле дакументаў, агульная плошча зямельнага ўчастка пад новыя могілкі складае 150 гектараў. Плошча ўжо наяўных — 44 гектары.
Гэта значыць, што пасля рэалізацыі праекта Стукачоўскія могілкі стануць найбуйнейшымі ў Беларусі. Пакуль жа самымі вялікімі могілкамі ў Беларусі з'яўляюцца Паўночныя ў Мінску. Там на тэрыторыі ў 82 гектары пахавана больш за 100 тысяч чалавек.
У першую, другую і трэцюю чэргі будаўніцтва плануецца асвоіць тэрыторыю для традыцыйных пахаванняў. Але галоўны пункт у новым праекце — будаўніцтва крэматорыя і калумбарыяў (месцаў пад пахаванне урнаў з прахам).
На сённяшні дзень адзіны ў краіне крэматорый працуе на тых жа Паўночных могілках у Мінску. Яго пабудавалі яшчэ ў 1986 годзе.
Гомельскі крэматорый па праекце мае дзве жалобныя залы і два пакоі для знаходжання сваякоў памерлага. Для яго абсталявання плануюць закупіць у Расіі дзве газавыя печы.
Узвядзенне комплексу крэматорыя і калумбарыя на могілках №2 у Стукачоўцы запланавана ў апошнюю, чацвёртую чаргу праекта. Па дакументах, гэта адбудзецца ў 2028 годзе.
Чытайце таксама:
Да гарадоў, дзе мясцовыя могілкі ператварыліся ў балота, далучыўся Рагачоў
Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску