Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»
25 лютага жанчыне давялося хаваць на могілках бацьку.
«Сказаць, што мы былі ў шоку — гэта нічога не сказаць! Мала таго, што ўся дарога да месца новых пахаванняў — суцэльная мешаніна з гразі, дзе машына з цяжкасцю праязджае, дык яшчэ і месцы для магіл прапанаваныя ў такім месцы, што ў першыя хвіліны нават і не верыцца, што такое магчыма», — кажа жыхарка райцэнтра.
Яна апісвае ўбачанае так: «Вада, гліна, бруд, суседнія магілы з-за вады праселыя, некаторыя наогул пад вадой».
І працягвае дзяліцца ўражаннямі:
«Калі прывезлі нябожчыка на могілкі, катафалк нават не даехаў да магілы, і метраў з 200 прыйшлося несці труну на плячах над іншымі магіламі! Гэта нармальна?»
Жанчына паставіла перад адказнымі асобамі шэраг пытанняў:
- Паклалі б вы свайго роднага чалавека на вечны спакой у яму з вадой, каб праз месяц гэтая магіла пайшла па ваду?
- Па якіх крытэрыях або меркаваннях распрацоўваюць ўчасткі для пахаванняў? Не вывучаючы блізкасць грунтавых вод, не размаўляючы з работнікамі, якія капаюць магілы?
- Калі будуць прыведзеныя ў парадак дарогі ў новай частцы могілак?
«І не трэба пісаць, што было шмат снегу, потым ён раставаў, потым дажджы і не прасохла зямля. Усё гэта адгаворкі. Узімку снег не чысціўся толкам, нават на цэнтральнай дарозе могілак. У сухую пару года дарога не раўняецца, ня падсыпаецца. У іншых гарадах цэнтральная дарога ў асфальце, а ў нас…», — падсумавала жыхарка Рагачова.
Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»
Таксама яна задалася пытаннем, «ці будуць змены ў лепшы бок пры новых дэпутатах, ці апраўдаюць яны аказаны ім давер».
Адказаў чыноўнікаў на паведамленне жанчыны ў чаце райвыканкама не было.
Раней стала вядома пра праблемы з адвядзеннем вады на новых могілках у Баранавічах і Оршы.
Чытайце таксама:
У Оршы новыя могілкі ператварыліся ў суцэльную коўзанку ВІДЭА
Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток
без каментароў