Падраздзяленні МНС выехалі па паведамленні аб задымленні ў метро на перагоне паміж станцыямі Кастрычніцкая і плошча Леніна.

Пасля прыбыцця да месца інцыдэнту праводзілася эвакуацыя людзей. На праспекце Незалежнасці каля станцыі метро «Кастрычніцкая» былі некалькі пажарных машын.

Пазней метрапалітэн расказаў пра сітуацыю:

«30 сакавіка ў 9:35 адбылося зацісканне тармазных калодак у цягніку, які рухаўся паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Леніна», што прывяло да ўзнікнення дыму і спынення руху саставаў па Маскоўскай лініі метро. У 9.56 рух цягнікоў быў адноўлены, метро працуе ў штатным рэжыме. Мінскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за дастаўленыя нязручнасці».

Чытайце таксама:

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

У мінскім метро ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

У мінскім метро абновяць з дзясятак станцый

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1