Ілюстрацыйнае фота. Photo by Esra Taskin/Anadolu Agency via Getty Images

Ілюстрацыйнае фота. Photo by Esra Taskin/Anadolu Agency via Getty Images

Гарвардскі ўніверсітэт прыбраў пераплёт, выраблены з чалавечай скуры, з кнігі XIX стагоддзя, якая захавалася ў яго бібліятэцы, піша Бі-бі-сі.

Нарыс Des destinées de l'âme («Пра лёс душы») з 1930-х гадоў захоўваецца ў Хаўтонскай бібліятэцы. У 2014 годзе навукоўцы высветлілі, што матэрыял, з якога зрабілі вокладку кнігі, быў чалавечай скурай.

Але цяпер універсітэт абвясціў, што зняў з кнігі вокладку «з-за пытанняў этычнага характару, звязаных з паходжаннем кнігі і яе наступнай гісторыяй».

Des destinées de l'âme — гэта разважанні пра душу і жыццё пасля смерці, якія Арсен Усэ напісаў у сярэдзіне 1880-х.

Кажуць, што ён перадаў кнігу свайму сябру, доктару Людовіку Баланду, які зрабіў для кнігі пераплёт са скуры пацыенткі. Цела жанчыны, памерлай натуральнай смерцю, ніхто не забраў.

Гарвардскі ўніверсітэт так патлумачыў сваё рашэнне прыбраць вокладку: «Пасля стараннага даследавання і абмеркавання з зацікаўленымі бакамі Гарвардская бібліятэка і Камітэт па вяртанні калекцый Гарвардскага музея прыйшлі да высновы, што чалавечыя парэшткі, выкарыстаныя ў вокладцы кнігі, больш не належаць калекцыям Гарвардскай бібліятэкі з-за этычных пытанняў, звязаных з паходжаннем кнігі і наступнай гісторыяй».

У заяве таксама дадалі, што шукаюць спосабы «паважліва вызначыць далейшы лёс чалавечых парэшткаў, каб аднавіць годнасць жанчыны, чыю скуру выкарыстоўвалі».

Бібліятэка таксама «праводзіць дадатковыя даследаванні біяграфіі і паходжання ананімнай пацыенткі», паведамілі ва ўніверсітэце.

Destinées de l'ame трапіла ў Гарвард у 1934 годзе. Кніга змяшчае анатацыю, напісаную доктарам Буландам, у якой ён адзначыў, што наўмысна не ўпрыгожваў вокладку арнаментам, каб «захаваць яе элегантнасць».

«Я захаваў гэты кавалак чалавечай скуры, зняты са спіны жанчыны, — напісаў ён. — Кніга пра чалавечую душу павінна мець чалавечую вокладку».

Дзесяць гадоў таму Біл Лейн, дырэктар Гарвардскай лабараторыі мас-спектраметрыі і пратэёмікі, напісаў у артыкуле Houghton Library Blog, што »вельмі малаверагодна, што матэрыял вокладкі мае іншае паходжанне, а не чалавечае цела».

«Выпадковая практыка»

Гарвард сказаў у сваёй заяве, што сітуацыя з кнігай не адпавядала этычным стандартам «і што, публікуючы гэтыя звесткі пра кнігу, універсітэт часам выкарыстаў «сенсацыйны, нездаровы і гумарыстычны тон», які быў недарэчным.

Універсітэт папрасіў прабачэння, дадаўшы, што такімі дзеяннямі «яшчэ больш аб'ектываваў і ганьбіў годнасць чалавека, чые парэшткі выкарыстоўвалі для вокладкі».

Практыка рабіць пераплёт для кніг з чалавечай скуры, якая называецца антрападэрмічнай бібліяпегіяй, з'явілася яшчэ ў XVI стагоддзі.

Існуюць шматлікія сведчанні XIX стагоддзя аб тым, што целы пакараных злачынцаў перадавалі навуцы, а іх скуру пазней аддавалі пераплётчыкам.

Сайман Чаплін, які ў 2014 годзе ўзначальваў бібліятэку Wellcome, дзе захоўваюцца кнігі па гісторыі медыцыны, сказаў: «Гэтых кніг не так шмат, гэта выпадковая практыка, у асноўным для таго, каб паказытаць нервы, а не з практычных меркаванняў».

«У цэлым гэта было зроблена ў XIX стагоддзі дактарамі, якія мелі доступ да чалавечых целаў для ўскрыцця».

Чытайце таксама: 

На аўкцыёне ў Польшчы прадалі ўнікальныя ігральныя карты з Гродна. Ім амаль сто гадоў

«У нейкім сэнсе я ашалеў». Мужчына набыў старое крэсла за 50 даляраў, а затым здолеў яго прадаць за 108 тысяч

«Не паверыце, але ёсць кліенты нават з Еўропы». Майстар расказаў, хто сёння рамантуе гадзіннікі і навошта гэта трэба

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2