Пажарны шланг. Ілюстрацыйнае фота

Пажарны шланг. Ілюстрацыйнае фота

Забойства адбылося 12 лістапада 2023 года.

43-гадовая жанчына пасварылася з былым мужам. Яна ўдарыла мужчыну мінімум 15 разоў рукамі і швабрай. Пасля падрапала твар і штурханула яго. Муж паваліўся, пасля чаго жонка навалілася на яго, абматала шыю пажарным шлангам і зацягнула пятлю.

Смерць наступіла ад механічнай асфіксіі.

У жанчыны чацвёра дзяцей, двое з іх дзесяцігадовыя. Цяпер яны знаходзяцца пад апекай старэйшай сястры.

Жанчына знаходзіцца ў СІЗА, яе крымінальную справу перадалі ў суд.

Чытайце таксама:

Жыхар Маладзечанскага раёна некалькі дзён жыў у доме з целам забітай сужыцелькі

Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове

Жыхар Століна забіў жонку і паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Гэта ён урэзаўся ў стэлу з назвай горада

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
2