Экс-хакеіст Канстанцін Кальцоў, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка, у Маямі саскочыў з балкона раскошнага The St. Regis Bal Harbour Resort. Што гэта за гатэль?

Фота booking.com

Фота booking.com

«Наш раскошны гатэль, які ўзвышаецца на 27 паверхаў над фешэнебельным Колінз-авеню і цудоўным пляжам з белым пяском, знаходзіцца на стыку мастацтва, моды і дызайну», − паведамляецца на сайце The St. Regis Bal Harbour Resort. Гатэль упрыгожвае калекцыя твораў мастацтва мясцовых і міжнародных мастакоў.

Фота booking.com

Фота booking.com

Знаходзіцца гатэль за 24 кіламетры ад аэрапорта Маямі. Месца гэта дарагое і пафаснае: сучасныя нумары аформлены дызайнерамі студыі Yabu Pushelberg. З многіх апартаментаў адрываецца шыкоўны від на акіян.

Фота booking.com

Фота booking.com

У The St. Regis Bal Harbour Resort працуе велізарны спа-цэнтр з 11 працэдурнымі кабінетамі, фінскімі саўнамі і паравой лазняй з ароматэрапіяй. У фітнэс-цэнтры, дзе праводзяць групавыя заняткі ёгай і пілатэсам, кардыё-трэніроўкі, можна падчас трэніроўкі любавацца хвалямі.

Госці гатэля могуць наведаць чатыры рэстараны, размешчаныя на яго тэрыторыі.

Фота з сайту booking.com

Фота з сайту booking.com

На сайце booking.com пяцізоркавы гатэль мае рэйтынг 8,1. Забраніраваць тут нумар для аднаго чалавека на ноч каштуе ад 1483 да 3600 еўра.

Фота з сайту booking.com

Фота з сайту booking.com

Дарэчы, сама Арына Сабаленка мае два асабнякі ў Фларыдзе. Адзін знаходзіцца ў горадзе Санрайз, другі ў Дэлрэй-Біч — гэта за 50 і 80 кіламетраў ад Маямі адпаведна.

Паведамлялася, што Канстанцін Кальцоў прыляцеў, каб падтрымаць каханую падчас Miami Open. Першапачаткова ў СМІ была інфармацыя аб тым, што пасля трагедыі беларуская тэнісістка адмовілася ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Аднак зараз стала вядома, што яна ўсё ж выйдзе на корт, але не будзе ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыях пасля матчаў.

@nashaniva Ответ пользователю @user3484843178397 Сяброўка Сабаленкі Паўла Бадоса заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым #беларусь #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #хоккейбеларусь #соболенко #чпбеларусь #хкдинамоминск ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Загінулы хакеіст Кальцоў кінуў сям'ю з трыма дзецьмі і пачаў яркі раман з Арынай Сабаленка — вось гэтая скандальная гісторыя

Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька

Клас
22
Панылы сорам
19
Ха-ха
25
Ого
21
Сумна
42
Абуральна
40