Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

«Мы хочам вярнуць атмасферу натуральнасці і перастаць быць каворкінгам», — паведаміла кавярня ў інстаграме.

Госці не могуць цяпер прыходзіць туды з планшэтамі і ноўтбукамі, каб працаваць або проста сядзець у інтэрнэце.

«А калі чалавек будзе есці і чытаць кнігу, піць каву і пісаць — гэта таксама забаронена?» — спытаў адзін з карыстальнікаў.

У адказ на гэта кіраўніцтва кавярні падкрэсліла, што чытаць там забаронена не будзе.

Увогуле сярод каментатараў адныя падтрымалі абмежаванне, паскардзіўшыся, што ў кавярні ніколі не знойдзеш вольнага месца, бо ўсе занятыя фрылансерамі. Іншыя ж заявілі, што больш наведваць гэтую кавярню не будуць, пагатоў іншых месцаў хапае.

Чытайце таксама:

На МАЗе стварылі фудтрак для Мak.by, каб ездзіць па Дажынках

«Не ходзім у рэстараны і не трацім шмат грошай на ежу». Беларуска расказала, як яе сям'я адкладае грошы на паездку да мора

Падатковая паклала вока на чаявыя, якія кліенты пакідаюць у кавярнях

Клас
22
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3