Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Даўжыня гэтай ракеты была каля 18 м, і яна мусіла даставіць на арбіту эксперыментальны апарат для замены разведвальных спадарожнікаў на выпадак, калі яны выйдуць з ладу.

Увогуле запуск спачатку планаваўся на 9 сакавіка, але яго перанеслі, бо ў акваторыю, якая лічылася зонай павышанай небяспекі, увайшоў карабель.

Space One павінна была стаць першай японскай прыватнай кампаніяй, якая вывела спадарожнік на арбіту.

Распрацоўшчыкі Kairos-1 патлумачылі, што ў ракету на выпадак адхілення ад зададзенай траекторыі, хуткасці альбо пры памылцы ў сістэме кіравання была закладзеная функцыя самазнішчэння. Акурат яна і спрацавала ўсяго праз 5 секундаў пасля запуску. Што стала прычынаю гэтага канкрэтнага інцыдэнту — пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Расія збіраецца вывесці ядзерную зброю ў космас

Стала вядомая чарговая дата, калі беларуску маюць запусціць у космас

Белы дом пацвердзіў наяўнасць пагрозы з боку Расіі ў космасе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1