Першапачаткова палёт быў запланаваны на восень 2023 года, але пасля яго перанеслі на вясну 2024 года «праз няштатную сітуацыю». Першапачаткова пачатак экспедыцыі прызначаўся на 13 сакавіка.

Плануецца, што палёт Марыны Васілеўскай і Алега Навіцкага працягнецца 12 сутак: яны вернуцца на Зямлю на «Саюзе МС-24», які цяпер прыстыкаваны да МКС, разам з амерыканкай Лорал О'Хара.

Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 года працуе бортправадніцай у авіякампаніі «Белавія». У снежні 2022 года яна паспяхова прайшла выпрабаванні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьміразовую перагрузку.

Чытайце таксама:

Беларускія касманаўткі, якія рыхтуюцца да палёту на МКС, адпрацавалі няштатную пасадку на ваду

Беларуску адправілі ў гадавы палёт на Месяц. Але ёсць нюанс 

Што вядома пра першую беларускую касманаўтку Марыну Васілеўскую

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2