У Лос-Анджэлесе ў ноч на панядзелак прайшла 96-я цырымонія ўручэння галоўнай кінапрэміі свету — «Оскар». І галоўным героем вечара стаў … сабака па імені Месі. Натуральна, што сваю мянушку ён атрымаў у гонар зоркі сусветнага футболу аргенцінца Ліянеля Месі. 

Фота: Kevin Winter / Getty Images

Фота: Kevin Winter / Getty Images

Для пачатку важна сказаць, што гэта не нейкі дваровы сабака, а самы сапраўдны акцёр, які сыграў у «Анатоміі падзення» Жусцін Трые. Карціна перамагла ў намінацыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар»). Па фільме сабаку завуць Снупам, піша Peopletalk.

У самым пачатку фільма сын галоўнай гераіні 12-гадовы Даніэль, што кепска бачыць, ідзе з сабакам на прагулку, а вяртаючыся, знаходзіць цела бацькі каля дома.

«У некалькіх сцэнах мы знаходзімся на ўзроўні сабакі: мы бачым рэчы з яго пункту гледжання. Ён такі ж персанаж, як і любы іншы, і гэта было вельмі важна для мяне», — выказалася раней рэжысёр карціны Жусцін Трые.

На Канскім фестывалі карціна выйграла «Залатую пальмавую галіну», а сабака атрымаў асобна ўзнагароду Palm Dog, альтэрнатыўную прэмію для найлепшай сабачай ролі.

Фота: Jason Armond / Los Angeles Times via Getty Images

Фота: Jason Armond / Los Angeles Times via Getty Images

Літаральна за пару дзён да цырымоніі пісалі, што Месі не з'явіцца на ёй, маўляў, яго прысутнасць можа даць «Анатоміі падзення» дадатковыя галасы на «Оскары» (але галасаванне за намінантаў адбываецца да цырымоніі ўручэння). Аднак за некалькі гадзін да пачатку «Оскара» з'явілася фота Месі побач з вядучым Джымі Кімелам. І тут фанаты сабакі выдыхнулі.

Чытайце таксама:

«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна

«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса 

Дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі» прынёс першы «Оскар» у гісторыі Украіны

Фальшыўка рускага авангарду трапіла ў оскараносны «Апенгеймер». У гісторыі ёсць і беларускі след

Пераможца «Оскара» за фільм пра Марыупаль — той самы аператар, які зняў забойства Тарайкоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1